Ад чыстага сэрца...


    14 кастрычніка ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў гаварылі і спявалі пра маму вучні музычных класаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Жупраны. З віншаваннямі выступілі Кишкель Дамініка, Пашкоўская Злата, Яновіч Анастасія, Садоўская Надзея, Суравец Ангеліна, Дорняк Ксенія, Францкевіч Ангеліна, Талочка Анастасія, Сухадольская Арына. Разам з настаўнікам Айвазовскай Вольгай Чаславаўнай вучні падарылі гледачам добры настрой, пажадалі міру, дабра, здароўя і даўгалецця!