Афіцыйны сайт

Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў (тэл. 4-61-28) г. Ашмяны, вул. Савецкая, 41
 

 Аказвае садзейнічанне ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў (у тым ліку выпускнікоў ЦКРНіР) і членаў іх сем'яў, падрыхтоўка да самастойнага жыцця праз прадстаўленне сацыяльных, псіхалагічных паслуг, сацыяльна-прававой дапамогі, магчымасці часовага знаходжання ў аддзяленні.
Паслугі ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання на бясплатнай аснове атрымліваюць 27 інвалідаў:
  



                                                                                   
• сацыяльна-бытавыя                                                                                      
• сацыяльна-метадычныя
• сацыяльна-педагагічныя
• сацыяльна-пасрэдніцкія 
• сацыяльна-псіхалагічныя 
• сацыяльна-рэабілітацыйныя 
• кансультацыйна-інфармацыйныя 
  
      У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў працуе 11 гурткоў і клубаў: «Робім самі», «Камп'ютарная грамата» «Гаспадынька», «Рух-жыццё», «Натхненне», клуб «Вялікае сэрца», «Зразумей мяне» і інш. 2 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні: швейная і дэкаратыўна-прыкладной творчасці   «Папялушка».
    Наладжана супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў аказання садзейнічання ў сацыяльнай падтрымцы інвалідаў і членаў іх сем'яў. 
     У аддзяленні арганізавана штодзённае гарачае харчаванне выхаванцаў АДзЗІ Цэнтра за кошт спонсарскіх сродкаў ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» у выглядзе комплексных абедаў.