Афіцыйны сайт

Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі

Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі (тэл. 7-09-76)


Мэта дзейнасці аддзялення: аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, садзейнічання ў аднаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі. 
      
 Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі аказвае:
 псіхалагічную і сацыяльную дапамогу грамадзянам; 
 індывідуальнае і групавое псіхалагічнае кансультаванне; 
 дапамога асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, садзейнічанне ў рэалізацыі гарантый па іх сацыяльнай абароне; 
 дапамога грамадзянам, асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, садзейнічанне ў аднаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі; 
 дапамога грамадзянам (сем'ям) у пераадоленні міжасобасных і сямейных канфліктаў. 

                       
   Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца ў аддзяленні:
 прыняцце рашэння аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу;
 прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу. 

      На базе аддзялення функцыянуюць клубы: 
1. «Праменьчык» - для інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў; 
2. «Свой круг» - для грамадзян, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў; 
3. «Вера. Надзея. Любоў» – для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; 
4. «Бацькоўскі ўніверсітэт» – для шматдзетных сем'яў; 
5. «Ветразь Надзеі» - для валанцёраў;
6. «Я і соцыум» - для грамадзян, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
    Калі Вы знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і Вам патрэбна прафесійная дапамога псіхолага, Вы можаце патэлефанаваць па нумары: 7-09-76 (панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00). Дапамога бясплатная і ананімная. Мы рады Вам дапамагчы!