Афіцыйны сайт

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання

   
Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання                                  (тэл. 7-07-84)
   Мэта аддзялення:  Аказанне грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дапамогі разавага характару, накіраванай на падтрыманне іх жыццядзейнасці.

   Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца паслугі, якiя не ўваходзяць у пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, тарыфы на якія зацверджаны дырэктарам ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна»: 
- узворванне глебы мотаблокам;       
- пашыў і рамонт швейных вырабаў;       
- касьба травы мотакасой;                  
- колка і складзіраванне драўніны. 

   За 1 паўгодде 2017 года аказана тэрміновых разавых паслуг - 868.  Дзейнічае гаспадарчая брыгада (на выязной аснове) для аказання па заявах грамадзян разавых сацыяльна-бытавых паслуг.  
 Працуе салон «Міласэрнасць» па выдачы грамадзянам замежнай бязвыплатнай дапамогі. За 2 паўгоддзе 2017 года  дапамогу атрымалі 347 чалавек. Праз Пункт пракату выдадзена 67 тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.         
   Прадастаўляюцца сродкі рэабілітацыі ў адпаведнасці з пастановай    СМ РБ ад 11.12.2007 г. №1722 "Аб Дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян."   
   Прадастаўляюцца паслугі сядзелкі для грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і руху. У першым квартале 2017 года дапамогу атрымалі 7 грамадзян.
   Прадастаўляюцца  паслугі пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі двума і больш, якія нарадзіліся адначасова (паслугі няні) – 4 сям'і, у тым ліку сям'і з дзецьмі-інвалідамі – 1 сям'я.
 
   На базе аддзялення працуюць 2 сацыяльныя пункты на стацыянарнай аснове:

 Сацыяльны пункт у аг. Гальшаны (вул. Барунская, 2/6, ) – сацыяльна – бытавыя паслуг
 Сацыяльны пункт у г. Ашмяны (вул. Будаўнікоў, 38)