Афіцыйны сайт

Акцыі - прэзентацыі клубных фарміраванняў

   На працягу верасня ва ўстановах адукацыі прайшлі акцыі-прэзентацыі клубных фарміраванняў ДУК "Ашмянскі раённы цэнтр культуры" для вучняў школ горада. Супрацоўнікі цэнтра культуры Марта Генадзьеўна Ланевская, Лізавета Валер'еўна Сальнікава і Анатоль Аляксандравіч Радзевіч пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з творчымі фарміраваннямі, якія працуюць пры ўстанове. Гэта 6 калектываў са званнем народны: тэатр, ансамбль песні і танца "Крыніцы", ансамбль цыганскай песні "Джана Рома", тэатр танца і песні "Імпульс", тэатр гульні і забаў "Серпанцін" і хор ветэранаў вайны і працы. Для дзяцей і падлеткаў функцыянуе 6 гурткоў: студыя дзіцячых тэатральных мініяцюр "Фламінга" - кіраўнік Валянціна Вацлаваўна Ліштван, тэатр рук - Аляксандр Анатольевіч Радзевіч, аматарскае аб'яднанне "Пакаленне "NEXT" і гурток ДПТ "Майстэрня цудаў" - Марта Генадзьеўна Ланевская, гурток сольных спеваў "Німфа" - Таццяна Пятроўна Казак, а таксама узорны лялечны тэатральны гурток "Праменьчык" - Лізавета Валер'еўна Сальнікава.
    У рамках акцыі "Культурная субота" раённы цэнтр працягне працу з установамі адукацыі. На першае паўгоддзе запланаваны наступныя мерапрыемствы: гутарка для вучняў старэйшых класаў і навучэнцаў каледжаў "Зрабі сваю будучыню сам" па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў дзяцей і падлеткаў, барацьбе з наркаманіяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў і звязанымі з імі правапарушэннямі, фотаконкурс да Міжнароднага Дня ўсмешкі "Smile", тэатралізаванае свята "Восеньскі карнавал" для вучняў 9-11 класаў і навучэнцаў каледжаў (28 кастрычніка), забаўляльна-пазнавальная праграма да Сусветнага дня барацьбы са Снідам "Стоп, СНІД!", для вучняў старэйшых класаў школ горада і навучэнцаў каледжаў (1 снежня). Для вучняў школ распрацаваны тэатралізаваны гістарычны маршрут "Ашмяны - Нявесцін камень - Баруны - Гальшаны". У перыяд навагодніх свят будзе працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза на аграсядзібе "Вячкойні", а таксама будуць арганізаваны навагоднія гулянні ў стылі сярэднявечча каля руін былога замка Сапегаў "Навагоднія забавы ля замка".
   Рабятам была паказана прэзентацыя і відэафільмы аб рабоце цэнтра культуры.