Афіцыйны сайт

Пяшчотны анел Мама

  13 кастрычніка  Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла  вучняў  9-х класаў СШ №3 на  літаратурна-паэтычны вечар «Нежный ангел по имени Мама». Пачалося мерапрыемства з  відэакліпа на песню «Мама», затым Вядучыя Святлана Галінская і Вольга Швец пазнаёмілі  школьнікаў  з традыцыямі святкавання Дня маці, адкуль прыйшло гэта свята ў Беларусь і як адзначаецца ў іншых краінах. У час мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы і легенды пра маці мясцовых паэтаў Галіны Даўгашэй, Ядзвігі Чаплінскай, паэтаў-класікаў Агніі Барто, Ніла Гілевіча, Эдуарда Асадава.
  Старэйшая чытачка бібліятэкі Дамініка Анатольеўна Рыжко падзялілася з аўдыторыяй сакрэтамі свайго сямейнага выхавання, засяродзіла ўвагу на тым, што нездарма Дзень Маці адзначаецца ў Дзень праваслаўнага свята Пакрова Божай Маці, якая заўсёды абараняе і ахоўвае нас ад усіх нягод. А яшчэ Дамініка Анатольеўна прачытала верш уласнага сачынення, прысвечаны сям’і, маці. З гэтым вершам яе старэйшы сын  Сяргей у дзяцінстве перамог у школьным конкурсе.
  Да мерапрыемства была  аформлена кніжна-ілюстраваная выстава "Любоў да маці свет трымае", падрыхтавана відэапрэзентацыя  «Самый дорогой человек».