Афіцыйны сайт
7 жніўня 2019

Адзіны дзень зніжак

   Паважаныя прадстаўнікі малога бізнесу, суб'екты гаспадарання!
   Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў мэтах стымулявання пакупніцкай актыўнасці і павелічэння рознічнага тавараабароту ў гандлёвых аб'ектах 24 - 25 жніўня 2019 года горада Ашмяны і раёна пройдзе акцыя «Адзіны дзень зніжак» з прадастаўленнем пакупнікам зніжак за кошт сумеснага з арганізацыямі-вытворцамі зніжэння коштаў. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да дадзенай акцыі (кантактны тэлефон аддзела эканомікі 43299).  
   Ашмянскім філіялам Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў рамках дадзенай акцыі прадастаўляецца зніжка ў памеры 15% на ўвесь нехарчовы асартымент у крамах «Прамтавары» (былы «Дзіцячы свет»), «Гаспадар», «Наш дом мэбля» і 8% на дзіцячы асартымент у краме «Прамтавары» (былы «Дзіцячы свет»). Парадуе ў гэтыя дні пакупнікоў "Школьны базар" Ашмянскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства з прадастаўленнем зніжак у памеры 8% на адзенне дзелавога стылю, акцыя на школьным базары працягнецца да 31 жніўня 2019 года.