Афіцыйны сайт

Біяграфія

Гершгорын Уладзіслаў Уладзіміравіч нарадзіўся ў г.Слонім Гродзенскай вобласці ў 1977 годзе. У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2005-Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў спецыялістам, начальнікам аддзела прамысловасці, знешнеэканамічнай дзейнасці і прагназавання, начальнікам аддзела рэгіянальнага развіцця, эканамічнага аналізу і прагназавання ўпраўлення эканомікі Слонімскага райвыканкама. З сакавіка 2013 года працаваў намеснікам старшыні Слонімскага райвыканкама. З 31 снежня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Ашмянскага райвыканкама.