Афіцыйны сайт

Культура

    Ашмянскі раён мае добра сфармаваную сацыяльна-культурную інфраструктуру, сваю гісторыю і традыцыі, якія падтрымліваюцца і развіваюцца.
   Культурным абслугоўваннем насельніцтва ў раёне займаецца 36 устаноў культуры, з іх 17 устаноў клубнага тыпу, 16 бібліятэк, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча.
   Дзейнасць устаноў культуры накіравана на захаванне і папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, рэалізацыю Дзяржаўных і рэгіянальных праграм, выкананне сацыяльных стандартаў і пошук новых відаў платных паслуг насельніцтву.
   Штогод установамі культуры раёна праводзіцца каля 4 тысяч мерапрыемстваў, больш за 600 канцэртаў і спектакляў.
   У клубных установах культуры функцыянуе 100 фарміраванняў, у т. л. 55 дзіцячых. У раёне налічваецца 21 калектыў са званнем «народны» і «узорны»: у сферы культуры – 14, адукацыі – 7.
   Традыцыйна ў раёне праводзяцца агульнарэспубліканскія, гарадскія і раённыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню горада і іншыя.
   У рамках трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у 2013 годзе аддзелам рэалізаваны праект міжнароднага тэхнічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва «Два бакі - адна гісторыя і культура».
   У рамках праграмы «ТАНДЭМ» рэалізаваны шэраг праектаў. У 2014 годзе на тэрыторыі Кальчунскага сельсавета «Стварэнне клуба старастаў вёсак КУТ–культура кіравання тэрыторыяй». У 2016-2017 гадах на тэрыторыі Мурованоошмянковского сельскага Савета ў рамках праектнай дзейнасці рэалізаваны праект «Стварэнне і дзейнасць клуба сельскіх старастаў КУТ».
   У ходзе рэалізацыі праекта ў 2015 годзе ў раёне з'явіўся новы турыстычны  аб’ект «Невестин камень».
   У ліпені 2017 года нададзены статус статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыя шанавання валуна “Нявесцін камень” 



 
Узорныя і народныя калектывы

 
Віды платных паслуг, якія аказваюць установы культуры Ашмянскага раёна