"Дарыце людзям дабрыню"

   1 снежня ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшоў агеньчык да Дня інвалідаў "Дарыце людзям дабрыню". У фае размясцілася дабрачынная выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У зале сабраліся выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, таксама прысутнічалі прадстаўнікі духавенства і мясцовай улады. Шмат цёплых слоў і слоў падтрымкі гучала ў гэты дзень. Святочны настрой дарылі ўдзельнікі творчага калектыва сельскага клуба аграгарадка Станцыя Ашмяны. Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў паказалі тэатральна-танцавальную кампазіцыю "Парыж-Парыж".