Галоўная / Эканоміка / Дзелавым людзям

Дзелавым людзям


- Інфраструктура падтрымкі малога прадпрымальніцтва




Увага, аўкцыён
Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў адпаведнасці з Палажэннем      аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва і суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва» , аблвыканкамам заключаны дамовы з ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «БПС-Сбербанк» па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб'ектам малога прадпрымальніцтва ў мэтах рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў за кошт сродкаў, прадугледжаных у Дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016-2020 гады.

     Льготныя крэдыты выдаюцца пад 0,5 стаўкі рэфінансавання плюс 2-2,5% маржа банка.
     Кантактная інфармацыя:
     адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» Філіял 400 - Гродзенскае абласное ўпраўленне, 230011 г. Гродна, ул.Новооктябрьская, 5, тэлефон 8 (0152) 737061,737063;
     адкрытае акцыянернае таварыства «БПС-Сбербанк» рэгіянальная дырэкцыя № 400 па Гродзенскай вобласці, 230023 г. Гродна, вул. 1 Траўня 2/2, тэлефон 8 (0152) 790400, 790434;
     філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» - Гродзенскае абласное ўпраўленне, 230027, г. Гродна, вул.Савецкіх пагранічнікаў, 110, тэлефон 8 (0152) 79 52 17, 79 52 30.

   Меры падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, замацаваныя заканадаўствам, выкарыстанне прэферэнцыйных рэжымаў для інвесціравання і вядзення бізнесу:
-інвестыцыйны дагавор з Рэспублікай Беларусь (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2009 № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь»);
- сярэднія, малыя гарадскія паселішчы, сельская мясцовасць (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2012 № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»);
-дзяржаўнае прыватнае партнёрства (Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 года "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве»);
-прадастаўленне ў карыстанне для арганізацыі бытавых паслуг у сельскіх населеных пунктах аб'ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці раёна (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю»);
-прадастаўленне ў карыстанне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнню рабочых месцаў (рашэнне Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 жніўня 2012 г. № 106 "Аб парадку распараджэння камунальнай маёмасцю»);
 -прадастаўленне права пераважнага набыцця (у тым ліку з прадастаўленнем растэрміноўкі аплаты) пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іншай нерухомай маёмасці суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія належным чынам выконваюць свае абавязацельствы па дагавору арэнды (карыстання) не менш за тры гады па меры паступлення зваротаў (рашэнне Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 красавiка 2012 г. № 87 «Аб некаторых пытаннях арэнды маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Ашмянскага раёна, прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў");
-выдзяленне субсідый з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады ў Ашмянскім раёне).



Дзелавым людзям і жыхарам раёна: забаўляльны цэнтр у будынку кінатэатра ім. Гастэлы.
   Ашмянскі райвыканкам вывучае прапановы бізнесу і жыхароў па арганізацыі вольнага часу-забаўляльнага цэнтра на базе будынка кінатэатра ім. Гастэлы (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 81).
   Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па рэканструкцыі дадзенага пабудання з пашырэннем плошчаў, вылучэннем другога паверха, размяшчэннем шматфункцыянальных залаў, студый, аб'екта грамадскага харчавання і іншымі памяшканнямі. Праектам таксама прадугледжана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, уладкаванне паркоўкі.
   У выпадку наяўнасці зацікаўленасці па арганізацыі вольнага часу бізнесу, а таксама для атрымання дадатковай інфармацыі суб'ектам прадпрымальніцтва неабходна звярнуцца ў райвыканкам па тэл 22106, тэл. 22143, 22146 (аддзел эканомікі), электронная пошта: econ@oshmiany.gov.by
   Жыхароў горада і раёна просім накіроўваць свае пажаданні па запатрабаванасці розных відаў забаўляльных паслуг па электроннай пошце: ideolog.rik@tut.by або econ@oshmiany.gov.by тэлефон: 43190, 22143, 22146.