Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Навіны культуры / Кастрычнік / Мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці

   Напярэдадні Дня маці 13 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму цудоўнаму святу «Нет её добрей, милей для любого из детей», якое стала яшчэ адной магчымасцю сказаць словы падзякі нашым мамам, зрабіць творчы падарунак ад навучэнцаў школ горада. Па традыцыі павіншавалі прысутных мам у зале раённае кіраўніцтва і прадстаўнікі духавенства.
   На мерапрыемстве было ўручана Пасведчанне шматдзетнай сям'і Сцефаноўскіх Аляксандру Мар'янавічу і Але Аляксандраўне. Грамадскія аб'яднанні раёна ўручылі падарункі мамам, чые дзеці ўславілі нашу Ашмяншчыну сваімі спартыўнымі дасягненнямі.