Афіцыйны сайт

Дзень пажылых людзей

   30 верасня ў ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў вечар для пажылых людзей. Ужо трэці год гэтае свята збірае ў сценах школы былых яе работнікаў і стаў добрай традыцыяй.
   Свята праходзіла ў форме «блакітнага агеньчыка». Калектывам настаўнікаў было арганізавана чаяванне, што стварыла сяброўскую  абстаноўку вечара.
   У зале быў усталяваны тэлевізар з вялікім экранам, што дазволіла паказаць слайд-шоў у электронным выглядзе з праглядам старых фотаздымкаў. Настаўнікі павіншавалі пажылых работнікаў школы мастацтваў са святам, пажадалі ім доўгіх гадоў жыцця і падарылі яркія музычныя нумары.
   Калектыў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў яшчэ раз віншуе пажылых людзей са святам, жадае ім моцнага здароўя, сонечнага і добрага настрою!