Афіцыйны сайт

Акцыя "Мяняю нікацін на вітамін"

   18 кастрычніка спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна» і валанцёры атрада «Ветразь Надзеі» выйшлі на цэнтральную вуліцу г.Ашмяны з акцыяй, прысвечанай барацьбе з тытунекурэннем, «Мяняю нікацін на вітамін». Кожны, хто адмовіўся ад цыгарэты і выкінуў яе ў сметніцу, атрымаў узамен яблык. Таксама ўсе ўдзельнікі акцыі, а іх было каля 70, атрымалі прафілактычныя буклеты.