Афіцыйны сайт

Цырымонія гашэння паштовага блока, прысвечанага Геадэзічнай дузе Струвэ


  14 верасня ў ашмянскім райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія гашэння паштовага блока, прысвечанага Геадэзічнай дузе Струвэ.
    Праект складаецца з паштовага блока, канверта Першага дня і спецыяльнага памятнага штэмпеля. Макеты паштовай прадукцыі былі распрацаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» ў цесным ўзаемадзеянні з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Мастацкай асновай паштовага блока сталі партрэты вядомых геадэзістаў: Васіля Струвэ, Карла Тэнера, а таксама Язэпа Ходзька (на марцы), які праводзіў трыангуляцыённые працы ў тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, а таксама малюнак контуру тэрыторыі Беларусі з размешчанымі на ёй геадэзічнымі пунктамі, 5 з якіх уключаны ў Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Мастацкай асновай спецыяльнага канверта стаў фрагмент сеткі, якая складаецца з 265 пунктаў Геадэзічнай дугі Струве, якія знаходзяцца на тэрыторыі 10 дзяржаў, уключаючы Беларусь. Дадзены паштовы праект з'яўляецца працягам серыі, прысвечанай Геадэзічнай дузе Струвэ, распачатай у 2006 годзе, што падцвярджае значнасць і ўнікальнасць помніка навукі і тэхнікі XIX стагоддзя.
   Працэдуру гашэння правялі: Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Анатольевіч Гаеў, старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек і дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Сяргей Аляксандравіч Забагонскі. Дацэнт кафедры геадэзіі і аэракасмічных геатэхналогій БНТУ  Уладзімір Ваганович Мкртычан падзяліўся ўспамінамі аб працы на дадзеным пункце, стварэнні музея і памятнага знака.
    Затым удзельнікі цырымоніі наведалі музей у аграгарадку Гальшаны і пункт Геадэзічнай дугі Струвэ "Тупішкі", дзе іх увазе была прадстаўлена тэатралізаваная мініяцюра "Пад надзейнай аховай".