Афіцыйны сайт

Гістарычная гасцёўня Зямля і людзі

   4 кастрычніка выставачнае памяшканне музея напоўнілася шчырымі ўспамінамі, эмоцыямі, гукамі музыкі і цёплымі словамі. У рамках краязнаўчага тыдня “Гонар зямлі Ашмянскай” ў раённым музеі адбылася гістарычная гасцёўня “Зямля і людзі”. У выставачнай зале не было свабоднага месца: далучыцца да краязнаўства прыйшлі навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны, настаўнікі гісторыі і кіраўнікі школьных музеяў раёна.
   Галоўнымі імёнамі мерапрыемства, дзякуючы намаганням якіх мы сёння можам ведаць гісторыю Ашмяншчыны, сталі імёны славутых даследчыкаў: Чэслава Карлавіча Янкоўскага, Аляксандра Рыгоравіча Каранеўскага і Эдуарда Сямёнавіча Корзуна. Справа іх не забыта ў нашым раёне і працягваецца, галоўным чынам, дзякучы членам іх сям’і, блізкім і родным: аўдыторыя з захапленнем і слязамі на вачах слухала успаміны Ларысы Аляксандраўны Ларыёнавай і Яніны Іванаўны Корзун. Даклад пра жыццё і дзейнасць Чэслава Янкоўскага падрыхтавала дырэктар музея Настасся  Навіцкая. Дарэчы, ролю самога Янкоўскага паспяхова сыграў Яўген Астрамовіч. Цёплымі словамі прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства даўні сябар музея, ганаровы грамадзянін горада Ашмяны, краязнаўца і фатограф Тамара Уладзіміраўна Філіповіч. Выступленне народнага ансамбля “Карусель” выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў стала гарманічным працягам патрыятычнай тэматыкі.