Прафілактыка гвалту ў сям'і

Акцыя Не маўчы!

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын і пошуку спосабаў яе вырашэння, была праведзена акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, “Не маўчы!”, ініцыятарам якой выступілі спецыялісты ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна”. Падчас правядзення акцыі валанцёры атрада “Ветразь Надзеі” жыхаркам і гасцям раённага цэнтра падалі інфармацыю аб рабоце розных службаў, дзе жанчына, якая трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, можа разлічваць на дапамогу і падтрымку.