Я рукі матулі цалую

   14 кастрычніка, у Дзень маці, на сцэне аддзела культуры і вольнага часу  аграгарадка Навасёлкі навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі "Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" віншавалі дарагіх людзей.
   Песні, танцы, словы кахання, павагі і ўдзячнасці гучалі на святочным вечары-канцэрце «Я рукі маці цалую» у  адрас самых блізкіх для кожнага з нас - нашых мам.