Афіцыйны сайт

Кампенсацыя за водпуск


   Адным з распаўсюджаных парушэнняў заканадаўства аб працы, дапушчальным наймальнікам, з'яўляецца не выплата (выплата не ў поўным аб'ёме) звольненым работнікам, якія не выкарыстоўвалі працоўныя водпускі (не цалкам выкарыстоўвалі працоўны водпуск), грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны водпуск, што робіць шкоду работніку і цягне прыцягненне вінаватай службовай асобы наймальніка да адміністрацыйнай адказнасці згодна з часткай 4 арт.9.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
    З мэтай папярэджання падобных парушэнняў паведамляем, што пры звальненні незалежна ад яго заснавання работніку, які не выкарыставау або выкарыставаў не цалкам працоўны водпуск, выплачваецца грашовая кампенсацыя (частка першая арт.179 Працоунага кодэксу, далей - ПК).
   Грашовая кампенсацыя за поўны працоўны водпуск выплачваецца, калі да дня звальнення работнік адпрацаваў ўвесь працоўны год (12 месяцаў мінус сумарная працягласць працоўнага водпуску, на якую работнiк мае права).
Калі да дня звальнення работнік прапрацаваў частку працоўнага года, грашовая кампенсацыя выплачваецца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.
   Адзіны парадак вылічэння працягласці працоўнага водпуску прапарцыйна адпрацаванаму часу вызначаны ў арт.177 ПК.
Зважаем наймальніка і работніка на тое, што права на выплату пры звальненні грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны ў перыяд работы працоўны водпуск ўзнікае ва ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўны дагавор (па-за залежнасці ад тэрміну дзеяння і віду працоўнага дагавора), пры ўмове, калі работнік адпрацаваў у наймальніка больш за 15 каляндарных дзён, якія ўключаюцца ў працоўны год.
   Грашовая кампенсацыя выплачваецца за працоўныя водпускі, не выкарыстаныя работнікам як у бягучым працоўным годзе, так і за мінулыя рабочыя гады (без абмежавання якім-небудзь тэрмінам даўніны).
Кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск ўключаецца ў склад належных ад наймальніка пры звальненні грашовых сум і згодна з арт.179 ПК выплачваецца работніку не пазней дня звальнення.