Афіцыйны сайт

Конкурс "Талент краіны"

 


З 2 па 5 верасня 2017 г. у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылося праслухоўванне агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны» (другі сезон). Конкурс быў арганізаваны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і Агульнанацыянальным тэлебачаннем. Удзел у конкурсе маглі прыняць абдараваныя дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў.
    Вучаніца 3 класа Яцэвіч Наталля ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» (настаўнік Паісова С.Ю.) прайшла адборачны тур конкурсу ў намінацыі «эстрадныя спевы».