Афіцыйны сайт

Аграсядзіба Лілія в.Бернікі Ашмянскага раёна

Адрас: в.Бернікі (Кальчунскі с / с)

Маб. тэл.: 8-029-336-66-19

Гаспадыня: Янушкевіч Лілія Уладзіміраўна
 
Пражыванне ў асобным доме без гаспадароў. Харчаванне за дадатковую плату.
 
Санітарныя ўмовы: туалет на вуліцы.
 
Бытавая тэхніка: кухонная пліта, тэлевізар, DVD / відэапрайгравальнік, мікрахвалевая печ, электрачайнік.
 
Паркоўка: маецца гараж на тэрыторыі сядзібы, 2 паркавальных месцы.
 
Добраўпарадкаванне тэрыторыі: месца, абсталяванае для вогнішча, прыгатавання шашлыкоў;  арэлі; дзіцячая пляцоўка; месца для спартыўных гульняў; альтанка.
 
Славутасці: да в.Кальчуны 3 км, дзе знаходзіцца музей Анжэя Снядэцкага прафесара хіміі і фармакалогіі Вільнюскага ўніверсітэта, да в. Гароднікі 3 км, дзе знаходзіцца капліца - сямейная пахавальня ўладальнікаў Снядэцкіх (1864 г.). Да раённага цэнтра Ашмяны 5 км, які вядомы сваімі архітэктурнымі помнікамі: Спаса-Уваскрасенскай царквой (1883 г.) касцёлам святога Міхаіла Архангела (1906 г.) будынкам былой сінагогі (XIX ст.).
 
Адпачынак: правядзенне святаў, сямейны адпачынак з дзецьмі, актыўны адпачынак, арганізацыя рыбалкі.
 
Дадатковая інфармацыя: 2 трохмесныя пакоі для гасцей, максімальна магчымая колькасць для пражывання 6 чалавек; наяўнасць асобнага гасцявога дома, даступнасць сотавай сувязі; магчымасць прывозіць хатніх жывёл; наяўнасць хатніх садавіны і агародніны; ёсць хатняя жывела; ёсць пчальнік; маецца лазня; магчыма ўстаноўка палатак; маецца крама і кафэ ў населеным пункце.