Галоўная / Сацыяльная сфера / Турызм і адпачынак / Аграсядзібы / Аграсядзіба Маёнтак па дарозе на Вільню г.Ашмяны

Аграсядзіба Маёнтак па дарозе на Вільню г.Ашмяны

Адрас: г.Ашмяны, вул.Міцкевіча, д.67.
Кантакты:  +375 44 791-55-20
          viber +375447915520
          skype maentak-tur
          e-mail: maentaktur@gmail.com
   Запрашаем Вас наведаць і спыніцца ў сядзібе з векавой гісторыяй у самым цэнтры г. Ашмяны, Гродзенскай вобласці, каля сінагогі.
   Нашу сядзібу адрознівае зручнае месцазнаходжанне – у 50 кіламетрах ад Вільні і ў 120 км ад Мінска на міжнароднай трасе Масква-Мінск-Вільнюс-Калінінград.
   Хто жыў у гэтым старадаўнім доме, чаму ў зямлі да гэтага часу знаходзяцца нямецкія манеты і ёсць патаемныя хады з хаты ў сінагогу і суседнія дамы, – усё гэта абавязкова даведаюцца нашы госці.
   Аграсядзіба цудоўным чынам спалучае гісторыю і сучаснасць. Нягледзячы на шаноўны ўзрост (будынку споўнілася 120 гадоў), дом цалкам абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага пражывання гасцей. Арыгінальная планіроўка асабняка — дзва спальных пакоі, камінная зала са спадарожнікавым TV і ZALA TV, кухня, сталовая, два санвузлы, душ, ванна — дазваляюць размясціць да 7 чалавек. Да паслуг гасцей ўсе «выгоды цывілізацыі» — гарачае і халоднае водазабеспячэнне, посуд і бытавыя прыборы, музычны цэнтр, пральная машына.
   Вас парадуе добраўпарадкаваны двор з газонам. У печы-мангале вы зможаце прыгатаваць шашлык, а на садовых арэлях прыемна правесці час з кніжкай.
   Драўляная руская лазня на дровах і купель з халоднай вадой падораць Вам незвычайны прыліў энергіі і лёгкасць у целе на доўгі час. А ў абсталяванай альтанцы так прыемна адпачыць пасля парнай і абмеркаваць з сябрамі навіны.
   Да паслуг гасцей настольны тэніс, ровары.
  У нас Вы зможаце не толькі адпачыць, папарыцца ў рускай лазні, але і пакаштаваць стравы беларускай кухні.
  Для дапытлівых мы арганізуем эксклюзіўныя экскурсіі па трох вельмі цікавым напрамках:
1. Свет замкаў
2. Дарогі касцёлаў
3. Рускія яўрэі. Па слядах халакосту.