Афіцыйны сайт

Маме я спяваю

   14 кастрычніка ў сельскім клубе аг. Каменны Лог прайшоў святочны канцэрт «Маме  я спяваю песеньку сваю!», прысвечаны Дню Маці. Свята атрымалася на славу! Бо, нягледзячы на ​​халоднае надвор'е, цёплыя словы дарылі мамам юныя артысты - удзельнікі дзіцячага драматычнага гуртка "Вясёлка". Упрыгожаннем вечара сталі танцавальныя нумары «Бабушки – старушки», «Лакі Страйк» і «Добры настрой» ў выкананні таленавітых дзетак.
   Увесь вечар у зале панавала ўтульная хатняя атмасфера, а па завяршэнні мерапрыемства ўсе прадстаўніцы прыгожага полу змаглі забраць з сабой у сэрцы часцінку любові, якую ў багацці ў гэты дзень дзеці дарылі сваім мамам!