Мнагагучная Беларусь

   7 снежня ў кафэ «Стары горад» настаўнікамі ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» быў арганізаваны канцэрт, які насіў назву «Многозвучная Беларусь». Такога віду мерапрыемства праходзіць ужо чацвёрты год і кожны раз прысвечана новай тэме. Памяшканне кафэ ўжо традыцыйна было запоўнена цалкам. Гледачы, якія пабылі аднойчы на такім канцэрце, загадзя набывалі квіткі.
   Вядучымі мерапрыемства былі настаўнік музычна-тэарэтычных дысцыплін Юлія Ракоўская і выкладчык фартапіяна Дзянісава Надзея. Яна прапанавала публіцы пазнаёміцца з шматграннай творчасцю знакамітых і малавядомых кампазітараў Беларусі. Характэрна, што і ўвесь сцэнарый вечара быў агучаны на беларускай мове. Атмасферу свята дапамаглі ствараць інструментальныя і вакальныя нумары ў выкананні настаўнікаў і старшакласнікаў школы мастацтваў. Яркім аказалася выступленне інструментальнага ансамбля «Хорошее настроение» і ансамбля народных інструментаў «Карусель». А весялосцю і запалам парадавала гледачоў выступленне гасцей вечара - ансамбля народнай песні «Жытніца» аг.Краковка.