Афіцыйны сайт

Конкурс "Молодой специалист"

   13 кастрычніка ў Ашмянскім раёне прайшоў конкурс маладых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна «Малады спецыяліст 21 стагоддзя». Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама. Конкурс праводзіўся з мэтай садзейнічання прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі маладых спецыялістаў, развіцця творчай актыўнасці маладых спецыялістаў, пашырэнне дыяпазону зносін паміж маладымі спецыялістамі ў раёне, рэалізацыі творчага патэнцыялу маладых людзей.
    ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» прадставіў малады спецыяліст, які прыйшоў працаваць у 2017 годзе. Айвазоўскі Дзмітрый Сяргеевіч - настаўнік па класе выяўленчага мастацтва, скончыў Маладзечанскі гімназію - каледж мастацтваў. Канкурсантам прапаноўвалася праявіць сябе ў 3 этапах: эсэ (сачыненне, разважанне) на тэму «Сваёй прафесіяй ганаруся», аформленае на аркушы фармату А3; візітная картка «Да вяршыняў майстэрства» у форме творчай імправізацыі (удзельнік павінен быў прадставіць сваю прафесійную дзейнасць) і творчае выступленне, накіраванае на дэманстрацыю шматграннасці сваёй асобы.
    Наш малады спецыяліст годна і крэатыўна прадставіў школу мастацтваў і быў узнагароджаны Дыпломам удзельніка.