Галоўная / Грамадства / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Ашмянская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Статут грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубликанскі саюз моладзі"

Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў

Гісторыя і сучаснасць

 Нашыя кантакты:

 г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, каб. 3

тэл./факс 8 01593 45303

Першы сакратар: Прэцкайла-Місюта Вікторыя Віктараўна
Галаўны бугалтер: Ілюковіч Таццяна Фёдараўна
Час працы: з 8.00  да 13.00,  з 14.00  да 17.00.

 Выхадныя: субота, нядзеля

                                                                                                                                                                                                                                                                           _____________________________________________________________
 
    
    Маладзёжны саюз з'яўляецца асяроддзем зносін і ўзаемадзеяння маладых людзей, своеасаблівым «грамадствам ў грамадстве», дзе дзейнічаюць уласныя  замацаваныя нормы, правы і свабоды, абавязкі і адказнасць, замацаваныя ў Канстытуцыі краіны, але выхаванне жыццяздольнага пакалення, станаўленне моладзі як стваральнай сілы грамадства немагчыма без яе самастойнасці, самадзейнасці, самакіравання, таму галоўнай сілай маладзёжнага аб'яднання, якую неабходна накіроўваць, з'яўляецца ініцыятыва і імкненне юнакоў і дзяўчат да самастойнага ўдзелу ў жыцці грамадства і дзяржавы, у задавальненні і рэалізацыі ўласных патрэбаў і інтарэсаў. Грамадскае аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» - на сённяшні дзень вядучая моладзевая арганізацыя ў рэспубліцы. За час дзейнасці арганізацыі, дасягнуты пэўныя вынікі. Колькасць Ашмянскай раённай арганізацыі «БРСМ» складае 1 611 чалавек. Асноўнай мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа. Сярод задач ГА «БРСМ» неабходна вылучыць наступныя: - падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі; - удзел у распрацоўцы маладзежных праграм; - выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці. Да асноўных напрамкі дзейнасці ГА «БРСМ» можна аднесці: - патрыятычнае выхаванне, - прапаганда здаровага ладу жыцця, - арганізацыя вольнага часу моладзі, - арганізацыя другаснай занятасці, - валанцёрскі рух.
    Нашы акцыі:
«За моцную і квітнеючую Беларусь»,
«Дзякуй за Перамогу!»,
«Мой падарунак ветэрану»,
«Лета з добрай кнігай»,
«Калядная казка»,
«У школу з Добрым Сэрцам!»,
«Анёл у тваім сэрцы»,
«АСЦЯРОЖНА! дарога ў ПЕКЛА!»,
«Агеньчык надзеі» і інш.


НАВІНЫ РК ГА "БРСМ"



   15 мая 2018 года ў г. Гродна ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж МНС і ГА «БРСМ» адбыўся трэці абласны метадычны збор «Firefighter» для лепшых байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку Гродзенскай вобласці. Каманда хлопцаў пярвічнай арганізацыі БРСМ аграрна-эканамічнага каледжа другі год запар становіцца пераможцам абласнога метадычнага збору «Firefighter».   
   ВІНШУЕМ КАМАНДУ АШМЯНСКАГА РАЁНА З ПЕРАМОГАЙ!!!