Музыка надзеі


   20 кастрычніка ў установе адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж" адбыўся абласны адборачны этап ХV Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі" ў намінацыях "Скрыпка" і "Віяланчэль". Заключны этап конкурсу пройдзе з 4 па 8 снежня ў г. Гомелi. Журы, у склад якога ўваходзілі вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў, выбярэ самых годных, якія будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на гэтым сур'ёзным творчым спаборніцтве.
   Ашмянскую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі двое навучэнцаў – Чэрская Марыя (настаўнік Чэрская Таццяна Віктараўна) і Худзінян Арсэн (настаўнік Асмольская Ірына Вітольдоўна). Ім уручаны Ганаровыя граматы ўдзельніка.Па выніках праслухоўвання Чэрская Марыя ў малодшай групе прайшла адборачны тур і ўвайшла ў тройку наймацнейшых. Жадаем ёй поспехаў ў снежні на заключным этапе ХV Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі" ў г. Гомель.