Не дапусціць бяды

    1 снежня ў аграгарадку Граўжышкі  гаварылі аб праблеме, якая хвалюе ўвесь свет. Тут прайшоў тэматычны вечар для дзяцей і падлеткаў «Не дапусціць бяды», прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У сваіх словах, звернутых да ўдзельнікаў акцыі, вядучая вечара Алена Сальмановіч асабліва падкрэсліла, што СНІД - сапраўды страшная эпідэмія, якая распаўзаецца па ўсім свеце, і, у першую чаргу, пагражае небяспекай, менавіта моладзі. Адна фатальная памылка, адзін неабдуманы ўчынак і ты апыняешся ў палоне хваробы. Гэтую тэму працягнула медыцынскі работнік - Святлана Казіміраўна Чаплінская, правёўшы займальную віктарыну з прысутнымі дзецьмі, якія з задавальненнем адказвалі на пытанні і вырашалі прапанаваныя сітуацыі.
   У завяршэнні тэматычнай праграмы ўдзельнікі акцыі абгарнулі глобус  чырвонай стужкай, як сімвалам барацьбы са СНІДам, заклікам да сацыяльнай памяркоўнасці і з надзеяй, што вакцына ад СНІДу абавязкова будзе знойдзена. Па выніках акцыі  падлеткі склалі зварот да сваіх аднагодкаў: «Жыццё - багацце, шануеце ім. Жыццё так прыгожая - ня губіце яе, змагайцеся за яе. Мы - за здаровы лад жыцця! Мы - за светлы 21 стагоддзе!»