Галоўная / Сацыяльная сфера / Праца і сацыяльная абарона / Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне / Пенсійнае забеспячэнне / Новае пры назначэнні дапамогі па догляду за інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту

Новае пры назначэнні дапамогі па догляду за інвалідам 1 групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту

   З 17 верасня 2017 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 684, якая прадугледжвае ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты дапамогі па догляду інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
   У прыватнасці, у Палажэнне аб дапамозе па догляду унесена змяненне, якое прадугледжвае магчымасць прызначэння і выплаты дапамогі па догляду, асобам да дасягнення 65-гадовага ўзросту мужчынамі і 60 гадоў жанчынамі (пры выкананні іншых умоў, прадугледжаных заканадаўствам). Так, права на дапамогу па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, маюць асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, але не старэйшыя за 65 гадоў - мужчыны, 60 гадоў - жанчыны, непрацуючыя, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, не вучацца ва ўстановах адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі, не атрымліваюць пенсіі, дапамогі па беспрацоўі, штомесячнай страхавой выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, штомесячнае грашовае забеспячэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, якія ажыццяўляюць пастаянны догляд за непрацаздольнымі грамадзянамі.
   Акрамя таго, дапоўнены пералік абставінаў, пры наступленні якіх спыняецца выплата дапамогі, а менавіта: выплата дапамогі спыняецца з 1-га чысла месяца, наступнага за тым, у якім асоба, якая ажыццяўляе догляд, пастаўлена на псіхіятрычны і (або) наркалагічны ўлік.