Афіцыйны сайт

Оперныя галасы, якія набылі сусветную вядомасць

  17 лістапада ў Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася незвычайная сустрэча для навучэнцаў 1-3 класаў. Настаўнікі музычна-тэарэтычнага аддзялення Ракоўская Юлія Віктараўна і Аніхоўская Браніслава Станіславаўна прачыталі ім лекторый на тэму «Оперныя галасы, якія набылі сусветную вядомасць». Навучэнцам прапаноўвалася пазнаёміцца з творчасцю Сяргея Лемешава і Марыі Каласс. Лекторый суправаджаўся прэзентацыяй і відэафільмамі. У канцы сустрэчы рабятам прапаноўвалася адказаць на пытанні аб творчасці оперных спевакоў.