Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.01.2020

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Ашмянскім раёне

Галоўнымі тэмамі падчас сустрэч у працоўных калектывах і з насельніцтвам сталі 80-гадовы юбілей Ашмянскага раёна, занятасць і прафілактыка пажараў.

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Ашмянскага райвыканкама пабывалі ў КСУП «Ашмянская Ясная Паляна», ваенным камісарыяце, на дражджавым заводзе, ва УП «Ашмяны-побыт», раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Члены абласной інфармацыйнай групы, у якую ўвайшоў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі, сустрэліся з работнікамі КСУП "Кракоўка".

Адну з груп, якая абмяркоўвала тэмы дня з калектывам раённай бальніцы, узначаліў Старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын.

Больш падрабязна чытайце на старонках газеты " Ашмянскі Веснік"