Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.07.2020

Ашмянцы павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны З Днём Незалежнасці

   Дата 3 ліпеня для кожнага беларуса значная і ўшанаваная, таму што няма нічога важней, чым жыццё пад мірным небам у свабоднай незалежнай краіне.
   Напярэдадні Дня Незалежнасці кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў з віншаваннямі, кветкамі і падарункамі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у нашым раёне.
   Старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Бельчанка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, член раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Галіна Яшына, прадстаўнік раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Святлана Кардэль ад кіраўніцтва раёна і ўсіх жыхароў Ашмяншчыны павіншавалі са святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Станіслава Юльяновіча Бралкоўскага, Казіміра Іванавіча Заблоцкага, Уладзіміра Уладзіміравіча Лашкоўскага, Таццяну Сцяпанаўну Мягкову і Браніслава Іванавіча Шагідзевіча, які ў гэтыя дні адзначыў 97-годдзе з дня свайго нараджэння.
   Віншаванні і падарункі прымалі з нагоды свята перанеслі выпрабаванні ваеннага ліхалецця Васіль Кірылавіч Жаўняк, Уладзімір Міхайлавіч Лошкоўскі, Марыя Ягораўна Селядцова і Міхаіл Аляксандравіч Ханеня.

"Ашмянскі Веснік"