Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.03.2020

"Ашмяны" занялі шостае месца ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе

   22 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Ашмянах прайшоў заключны матч чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе сезона 2019-2020 гг. ФСК «Ашмяны» прымаў на сваёй пляцоўцы каманду «Навагрудак» на матчы ў адказ за пятае і шостае месца.
   У першай гульні футбалісты з Ашмянаў пацярпелі паразу з лікам 7: 5. Лік у матчы адкрыла Ашмянская каманда ў асобе Дзмітрыя Рыжко: першы забіты мяч гледачы ўбачылі толькі на васемнаццатай хвіліне першага тайма. Пасля прапушчанага гола госці актывізавалі свае дзеянні ў атацы і як вынік у першым тайме — чатыры галы ўляцелі ў вароты гаспадароў пляцоўкі.
   У другім тайме Ашмянцы скарацілі разрыў у ліку. Тут выніковым дзеяннем адзначыўся Віктар Шашоў, але для перамогі гэтага ўсё роўна аказалася недастаткова. Па выніку сустрэчы "Ашмяны" саступілі "Навагрудку" з лікам 2: 4 і занялі шостае месца ў чэмпіянаце.
Інга ГИЗ.