Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.05.2020

Інфармацыя аб пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2020 г. № 305 "Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай карона вірусам COVID-19"

 Увага!!!
   У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2020 г. № 305 "Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19" з 27 мая 2020 г. прыпыняецца дзеянне асобных нормаў Урада Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць парадак узгаднення найменняў юрыдычных асоб і прадастаўлення інфармацыі з ЕГР у частцы магчымасці асабістага звароту грамадзян ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы (арганізацыі) за ажыццяўленнем дадзеных адміністрацыйных працэдур.
   Такім чынам, найменне арганізацыі можа быць ўзгоднена рэгіструючым органам пры прадстаўленні заяўнікамі дакументаў у электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала АДР, а таксама па пошце.
   Аналагічнымі спосабамі можа быць запытана і атрымана інфармацыя з ЕГР.
   Дадзеныя меры будуць дзейнічаць да прыняцця адмысловага рашэння Ўрада Рэспублікі Беларусь.