Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2020

Месячнік па навядзенні парадку пачаўся ў Ашмянскім раёне

   Чыстыя двары і вуліцы, добраўпарадкаваныя тэрыторыі заўсёды радуюць вока. Менавіта таму такая пільная ўвага надаецца ў краіне навядзенні і падтрыманні парадку. Не спыняецца гэтая праца і ў Ашмянскім раёне, дзе з 25 сакавіка па 24 красавіка пройдзе традыцыйны месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы горада і сельскіх населеных пунктаў.
   Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, уласнікам індывідуальных домаўладанняў, гаражоў, будынкаў і збудаванняў, членам жыллёва-будаўнічых кааператываў і таварыстваў уласнікаў, гаражных і садаводчых кааператываў, індывідуальным прадпрымальнікам і ўсім жыхарам раёна трэба будзе прыняць актыўны ўдзел у працы па навядзенні парадку на падведамных аб'ектах і прылеглай тэрыторыі. Кожнаму з нас неабходна паклапаціцца аб тым, каб у юбілейны год годны выгляд мелі месца ўвекавечання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб можна было смела згарнуць у любы завулак, не баючыся натыкнуцца на горы смецця. Толькі сумеснымі намаганнямі мы створым ўтульнасць і прыгажосць там, дзе жывем.

Людміла Верас.