Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

На планёрцы ў райвыканкаме: навядзенне парадку на зямлі і вываз цвёрдых бытавых адходаў

Парадак і дапамогу на месцах
   У гэтым годзе завяршаецца рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенню ў 2018 – 2020 гг. Гады малой радзімы. Нядзіўна, што такая пільная ўвага надаецца навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый.
   Са штомесячным дакладам аб выкананні планаў па навядзенні парадку на зямлі выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Ясюкайціс. Нараўне з прыкметнай працай сельвыканкамаў па абкосе тэрыторый, афарбоўцы агародж, падтрыманні чысціні, застаюцца на кантролі пытанні зносу старых дамоў, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, барацьбы з сумнікам канадскім. Акрамя агульных для ўсіх задач, перад кожным сельвыканкамам стаяць і свае, асаблівыя. Так, Крэйванцаўскі сельсавет завяршыў устаноўку агароджы могілак у вёсцы Кібы, вырашаецца пытанне яго афарбоўкі. Жупранскі сельвыканкам у ліку іншых рэгулярна маніторыць стан дарог Жупраны-Шумілішкі і пад'езд да Дакурнішак. Менавіта гэтыя ўчасткі выклікаюць асаблівыя нараканні ў вяскоўцаў і патрабуюць частага грэйдзіравання. Мясцовую ўладу ў Кальчунах турбуюць пытанні водазабеспячэння ў будзёнаўцы, рамонту (хоць бы бягучага) шматкватэрнага дома па вуліцы заводскай у аграгарадку.
   Развіццё тэрыторый – не адзіная клопат сельвыканкамаў. Сюды ідуць і за садзейнічаннем у працаўладкаванні, і за дапамогай у пошуку сацыяльнага работніка, і за рашэннем бязладзіцы з суседзямі. Менавіта ў асобе мясцовай улады, падкрэсліў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, вяскоўцы павінны Знаходзіць дапамогу і падтрымку.
Сьмецьця – дарога на палігон
   Праца па рэкультывацыі міні-палігонаў у раёне працягваецца, а разам з ёй расце неабходнасць заключэння дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў. За чэрвень дамову на вываз смецця з жыллёва-камунальнай службай заключылі каля шасці працэнтаў уласнікаў.
   Як распавёў дырэктар Ашмянскага РУП ЖКГ Сяргей Бяленкаў, яшчэ больш за тысячу дамоў не карыстаюцца паслугай камунальнікаў, а значыць, адпраўляюць смецце не па адрасе. Сярод іх як пастаянна пражываюць у домаўладаннях грамадзяне, так і дачнікі, якія прыязджаюць на сезон. Гадавы дагавор для апошніх - не самы прымальны выхад з сітуацыі, бо плаціць прыйдзецца не па факце знаходжання, а за ўсе дванаццаць месяцаў. Зрэшты, адпраўляць бытавыя адходы ў бліжэйшы пралесак абыйдзецца даражэй - і для экалогіі, і для кашалька, бо штраф за стварэнне стыхійных звалак складае ад 5 да 50 базавых велічынь.

"Ашмянскі Веснік"