Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2020

На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека і харчаванне ў школах

"Залаты" пажар
   50 тон саломы знішчана ў выніку пажару, які адбыўся на полі КСУП "Ашмянскі світанак". Скірда знаходзілася недалёка ад дарогі.
   Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Горбача, Сярод разгляданых версій пажару-неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.
   Гэта ўжо 34-ы пажар, які адбыўся на тэрыторыі Ашмянскага раёна з пачатку года. Асноўнай прычынай такой негатыўнай тэндэнцыі Андрэй Горбач назваў бестурботнасць грамадзян, неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Акрамя таго, з-за складанай эпідэмічнай абстаноўкі з сакавіка па жнівень было прыпынена правядзенне наглядных мерапрыемстваў у жылым сектары. У канцы лета праца назіральных камісій адноўленая, абследавана 680 домаўладанняў.
   Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даручыў узмацніць прафілактычную працу сярод насельніцтва.
Школьны абед: смачна і якасна
   Больш за пяць тысяч дзяцей навучаецца ва ўстановах адукацыі Ашмянскага раёна. Клопат пра іх здароўе-адна з задач, якая выконваецца разам з забеспячэннем якасці адукацыі.
   Дакладваючы аб арганізацыі харчавання, начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская адзначыла, што гарачым харчаваннем ахоплены ўсе выхаванцы дзіцячых садкоў і 96 працэнтаў школьнікаў. 151 дзіця па заяве бацькоў гарачым абедам палічыў за лепшае "ссабойку" або харчаванне ў буфеце. Для дзяцей, якія маюць медыцынскія паказанні, арганізавана диетпитание, распрацаваны індывідуальныя рацыёны.
   - 73 адсоткі дзяцей атрымліваюць бясплатнае харчаванне, 26,4 адсотка — абедаюць за бацькоўскую плату, якая ў залежнасці ад узросту дзіцяці вар'іруецца ў сярэднім ад 1,21 да 1,46 рубля — - патлумачыла Святлана Баркоўская. - Аплата ажыццяўляецца праз АРІП.
   Надаючы пільную ўвагу санітарным патрабаванням, а таксама клапоцячыся аб якасці харчавання, да новага навучальнага года ўстановы адукацыі правялі традыцыйную падрыхтоўку харчблокаў: абноўлена абсталяванне, зроблены бягучы рамонт, праведзены санітарна-гігіенічныя экспертызы.
    Вялікая сума-370 тысяч рублёў-выдзелена на абсталяванне харчаблока ясляў-сада №3, дзе ідзе мадэрнізацыя.
   Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын акцэнтаваў увагу на пытаннях процідзеяння карупцыі пры арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі. Паводле яго слоў, усё, што выдзелена дзяржавай, павінна быць выкарыстана па прызначэнні.

Людміла Рыбік.