Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.07.2020

Намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама сустрэўся з працоўнымі калектывамі КСУП "Ашмянскі світанак" і "Граўжышкі"

   Першы намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Віталь Ясюкайціс сустрэўся з працоўнымі калектывамі КСУП "Ашмянскі світанак«,»Граўжышкі". Падчас сустрэч размова ішла не толькі аб становішчы спраў у сацыяльна-эканамічным жыцці раёна за 5 месяцаў бягучага года, але і аб развіцці сельгасгаліны ў цэлым, паўсядзённых справах і клопатах працаўнікоў вёскі.
   Не засталіся без увагі пытанні сацыяльна-культурнай сферы, будаўніцтва, дарог, навядзення парадку на зямлі, эфектыўнага гаспадарання.
   Віталь Ясюкайціс распавёў пра поспехі беларускага АПК у цэлым.
   - Аднак спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца. Канкурэнцыя на сусветных рынках расце. Каб з выгадай прадаваць прадукцыю ў краіне і за мяжой — - адзначыў ён, аграрыям трэба больш актыўна ўкараняць у вытворчасць сучасную тэхніку і тэхналогіі, зніжаць выдаткі і паляпшаць якасць прадукцыі. Толькі ў гэтым выпадку магчыма рух наперад.
   Адказваючы на пытанні механізатараў аб магчымасцях куплі сельгасарганізацыямі новай тэхнікі, ён распавёў аб сістэме набыцця яе ў лізінг. Узнімалася пытанне і росту заработнай платы.
   - Заработная плата павінна адпавядаць прадукцыйнасці працы — - падкрэсліў Віталь Ясюкайціс. — Зарплата павінна быць зароблена. Калі гэтага не адбудзецца, то мы атрымаем "лішнія грошы" - гэта інфляцыя. Далей інфляцыя будзе стрымліваць рост заработнай платы, і так па замкнёным коле — - патлумачыў ён.
   На прыкладзе працы гаспадарак-лідараў сельгасвытворчасці былі агучаныя актуальныя бягучыя пытанні: уборка траў другога ўкосу, гатоўнасць камбайнаў да жніва, уборка азімай свірэпіцы і азімага ячменю, хімпраполка і догляд за пасевамі. Адзначалася, што на 9 ліпеня ў цэлым па раёне нарыхтавана 7,5 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, у прыватнасці ў КСУП "Ашмянскі світанак" - 5,9, "Граўжышкі" - 7,7.
   Начальнік райсельгасхарчу запатрабаваў галоўнае засяродзіць увагу на якасці ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Яна будзе праходзіць адначасова з нарыхтоўкай травяністых кармоў. Неабходна дакладна сумясціць гэтыя дзве адказныя кампаніі, каб мець у дастатку і сенажу, і сена, і сіласу, і канцэнтратаў.

"Ашмянскі Веснік"