Афіцыйны сайт
10 верасня 2019

Пасяджэнне Школы “Бяспека грамадзян сталага ўзросту”.Дыялог з пажылымі грамадзянамі ў рамках Адзінага дня бяспекі.

   6 верасня 2019 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” ў рамках адзінага дня бяспекі адбылося пазачарговае пасяджэнне Школы “Бяспека грамадзян сталага ўзросту”.
   Неабходную інфармацыю аб правілах пажарнай бяспекі для пажылых грамадзян падаў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага МНС Галгоўскі В. А. былі дадзены адказы на пытанні, якія цікавяць пажылых грамадзян, і раздадзены брашуры «Правілы паводзінаў у розных НС». Адкрыты дыялог даў магчымасць пажылым грамадзянам атрымаць шмат патрэбнай і карыснай інфармацыі.