Афіцыйны сайт

Паклонімся беларускаму слову

14 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі адбылося раённае літаратурна-тэатралізаванае свята “Паклонімся беларускаму слову”, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У пачатку мерапрыемства удзельнікаў мерапрыемства павіталі сам Францыск Скарына, кніга “Псалтыр” і кніга сучаснасці, ролі якіх выконвалі артысты раённага цэнтра культуры. Вядучыя Вольга Тарашкевіч і Сяргей Жылік пазнаёмілі прысутных з жыццём і дзейнасцю беларускага кнігадрукара. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні ДУА “Гімназіі №1 г. Ашмяны” чыталі вершы М.Танка, Л.Геніюш, Н.Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў, прысвечаныя Францыску Скарыне. Імпрэзу дапоўнілі музычныя нумары супрацоўнікаў ДУА “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў”. Спецыяльна для мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена разгорнутая кніжна-ілюстрацыйная выстава-агляд “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва” і падрыхтавана электронная прэзентацыя “Францыск Скарына – гуманіст, асветнік, першадрукар”.