Афіцыйны сайт

Першаклашкі ў свеце музыкі

   Хто з нас калi-небудзь не марыў апынуцца на сцэне, адчуць хоць бы на iмгненне сябе спеваком цi музыкантам. Але для гэтага таленту не дастаткова. Патрэбны смеласць i  бязмежная вера ў сябе i ў свае магчымасцi.
   27 верасня 2017 года ў актавай зале ДУА «Гальшанская дзiцячая школа мастацтваў» адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Першакласнiкi ў свеце музыкi». Святочны канцэрт быў падрыхтаваны вучнямi ўсiх аддзяленняў школы. Канцэртныя нумары, у якiх гучалi фартэпiяна, баян, скрыпка, цымбалы чаргавалiся з вакальным выступленнем дзяцей. Вучням, настаўнiкам, бацькам ён запомнiцца таленавiтай гульнёй акцераў, гарэзы Цiмкi i Феi мастацтваў, выдатнымi вядучымi, выступленнем ансамбля настаунiкаў. Дружна, хорам бацькi i дзецi паўтаралi свае клятвы добра вучыцца. Вучнi з задавальненнем гулялi, адказвалi на пытаннi. Першакласнiкi атрымалi масу станоўчых эмоцый. Свята атрымалася яркiм i надоўга застанецца ў памяцi дарослых i дзяцей.