Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
15.05.2020

У Гродзенскім раёне пройдзе электронны кірмаш вакансій

   Суіскальнікі змогуць пагутарыць з наймальнікамі ў анлайн-рэжыме. Мерапрыемства будзе праходзіць 20 траўня з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by.
   Прыняць удзел у электроннай кірмашы могуць як жыхары Гродзенскага раёна, так і іншых рэгіёнаў, якія жадаюць знайсці працу ў Гродзенскім раёне, паведамляе "Перспектыва".
   На электронным кірмашы можна будзе не толькі азнаёміцца з вакансіямі, але і адправіць рэзюмэ, атрымаць кансультацыю і запрашэнне на сумоўе ў рэжыме анлайн.
   Таксама ў суіскальнікаў будзе магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам патэнцыйных наймальнікаў, атрымаць інфармацыю аб умовах працы, рэжыме працы і памеры зарплаты.
   Па заканчэнні кірмашу доступ да ўсіх вакансіях захаваецца, актуальныя прапановы па працаўладкаванні аўтаматычна пераносяцца ў базу дадзеных партала службы занятасці (gsz.gov.by).

rgazeta.by