Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.06.2020

Гарачая лінія для абітурыентаў пачала працаваць у Мінадукацыі

   Гарачая лінія для абітурыентаў пачала працаваць у Міністэрстве адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
   "Праца гарачай лініі арганізавана з 1 чэрвеня па 19 жніўня для аказання дапамогі абітурыентам, іх законным прадстаўнікам і іншым зацікаўленым асобам у атрыманні інфармацыі аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе, - сказалі ў прэс-службе. - На гарачую лінію па тэлефоне (017) 222-43-12 прымаюцца званкі па пытаннях паступлення ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".
   Рэжым працы гарачай лініі па буднях з 9.00 да 18.00 (з перапынкам на абед 13.00-14.00).