Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.06.2020

Падаходны падатак з дабрачынных збораў для медыкаў выплачваць не трэба-МПЗ

   Падаходны падатак з пералічанай медыкам дапамогі для барацьбы з COVID-19 выплачваць не трэба, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў, каментуючы нюансы выплаты падаходнага падатку ў розных выпадках.
   Згодна з Падатковага кодэкса аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам лічацца атрыманыя фізічнымі асобамі даходы. Разам з тым у МПЗ звярнулі ўвагу, што пры падаткаабкладанні ўлічваецца адзін важны момант. "А менавіта-не трэба выплачваць падаходны падатак з даходаў, якія грамадзяне атрымалі ад іншых асоб для выканання іх даручэння па здзяйсненні якіх-небудзь разлікаў, аплаты на карысць трэціх асоб за тавары (работы, паслугі) альбо па перадачы трэцім асобам атрыманых сродкаў і выкананні абавязацельстваў. Гэта рэгламентавана падп.196 Падатковага кодэкса", - удакладнілі ў Міністэрстве.
   Такім чынам, у таго, хто збірае сродкі і потым накіроўвае іх на мэты, вызначаныя пры зборы, няма абавязку прадастаўляць падатковую дэкларацыю ў дачыненні да сабраных сум і выплачваць падаходны падатак. "Разам з тым пры неабходнасці па запыце падатковага органа прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне сабраных сродкаў", - звярнулі ўвагу ў МПЗ.
   Калі сабраныя сродкі выкарыстоўваліся на іншыя мэты, у тым ліку на ўласныя патрэбы, тады прыйдзецца прадставіць падатковую дэкларацыю і выплаціць падаходны падатак.
   "Даходы канчатковых атрымальнікаў дапамогі-фізічных асоб у памеры кошту сродкаў індывідуальнай абароны, антысептычных лекавых сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі, харчавання, набытых за кошт сабраных сродкаў і атрыманых у сувязі з правядзеннем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, не абкладаюцца падаходным падаткам", - дадалі ў МПЗ.