Самы родны чалавек

   Мама - самы блізкі і самы родны чалавек ва ўсім свеце, таму не дзіўна, што Дзень Маці - усімі любімае свята. Штогод у аддзеле культуры і вольнага часу аг.Кракоўка праходзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай святочнай даце. 14 кастрычніка ў 19.00 аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка запрасіў усіх мам, тат і іх дзяцей на тэматычны сямейны вечар «Для цябе мае словы і песні, матуля».Для дарагіх мам тут прагучалі музычныя творы і трапяткія словы кахання, падзякі, павагі і пакланення перад ахвярным служэннем жанчыны-маці. Асабліва парадаваў усіх удзельнікаў вечара конкурс на лепшае выкананне песні пра маму на караоке-пляцоўцы! Прыемным сюрпрызам для кожнай з мам ад арганізатараў вечара сталі віншавальныя сувеніры - сэрцайкі, зробленыя рукамі іх дзяцей.