Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка


Спіс сельскагаспадарчых арганізацый Ашмянскага раёна
Спіс кіраўнікоў арганізацый Ашмянскага раёна, якія абслугоўваюць АПК
ЗВЕСТКІ аб фінансавых выніках па сельскагаспадарчым арганізацыям


  У раёне маецца 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і 26 фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў састаўляе 51,5 тыс. га, з іх раллі 33,8 тыс. га. Якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 30,5 бала, ворыва – 33 балы. На тэрыторыі раёна функцыянуюць 4 перапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх вядзецца перапрацоўка і вытворчасць мяса, малака, бульбы, дрожджаў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса - малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве.
   У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1 639 чалавек. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, рыбаводстве, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 1 472 га зямельных угоддзяў. У гаспадарках маюцца жывёлагадоўчыя фермы па вытворчасці малака, свініны, ялавічыны.  
   Па стане на 1  кастрычніка 2017 года на фермах утрымліваецца 25 218 галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку 9 187 галоў кароў), 20 841  галава свіней.
   За студзень-верасень 2017 года:
 - надой малака склаў 30,4 тыс. тон  (100,5 % да ўзроўню 2016 года),
 - рэалізавана мяса ў жывой вазе 4,2 тыс. тон (89,7 % да ўзроўню 2016 года),
 - ад кожнай каровы надоена 3 337 кг малака (мінус 8 кг да ўзроўню 2016 года),
 - выраблена валавой прадукцыі на суму 45 466,5 тыс. рублёў. 
   Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень-верасень  2017 года склала 30 316 тыс. рублёў, або 109,5 % да ўзроўню 2016 года. Пры рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі 6,1 % прыбытак ад рэалізацыі склаў 1 567 тыс. рублёў. Узровень рэнтабельнасці па канчатковаму выніку склаў 2,0 %, 6 прадпрыемствы спрацавалі з прыбыткам, 2 - атрымалі страту.