Галоўная / ЗАГС / Навіны / 100-ая рэгістрацыя шлюбу

100-ая рэгістрацыя шлюбу

   У ходзе правядзення акцыі «2017 год - год 100-годдзя загсаў», абвешчанай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 23.09.2017 адбылося ўшанаванне асобаў, якія звярнуліся ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ашмянскага райвыканкама за рэгістрацыяй шлюбу, які стаў 100-ым. Рэгістрацыя шлюбу па жаданні маладых праходзіла ў маляўнічым месцы на тэрыторыі ТАА «Конна-спартыўны цэнтр «Гиппика» у вёсцы Грsнцы Ашмянскага раёна. Юбілейнай парай сталі муж і жонка Мілашэвіч Аляксандр Віктаравіч і Анастасія Андрэеўна, уражэнцы Гродзенскага і Смаргонскага раёна. Мужа і жонкі павіншавалі начальнік аддзела загс Ашмянскага райвыканкама Пад'ельская І. В. і кіраўнік справамі Ашмянскага райвыканкама Юнашка А. І. У ходзе ўшанавання былі ўручаны памятныя падарункі і сувеніры.