Cвяточны канцэрт

   1 снежня ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці для працаўнікоў Ашмянскага сыраробнага завода. Павіншаваў прысутных у зале са святам старшыня прафкама Раціна Станіслаў Ігнацьевіч.
    У канцэрце прынялі ўдзел народны ансамбль народнай песні "Жытніца", народны ансамбль песні і танца "Крыніцы", народны сямейны ансамбль "Граўжанцы", народны ансамбль цыганскай песні "Джана Рома" і народны тэатр танца і песні "Імпульс". Яркія нумары, пазітыўныя вядучыя падарылі сапраўднае свята  работнікам Ашмянскага сыраробнага завода.