Афіцыйны сайт

Святочная лінейка 1 верасня

   Вось і праляцела неўзаметку лета .... Пасля летніх канікул школы расчынілі свае дзверы для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Школьныя гады - чароўная лесвіца, па якой усе мы пераходзім з класа ў клас, авалодваем новымі ведамі, набываем ўменні і навыкі.  
    1 верасня ў зале РЦК адбылася ўрачыстая лінейка для навучэнцаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Гэты дзень быў асабліва хвалюючы для першакласнікаў, якіх вывелі на сцэну і павіншавалі з пачаткам  нялёгкага, але цікавага шляху ў свет мастацтва. Першакласнікі, у сваю чаргу, падрыхтавалі і расказалі з вялікай сцэны вершы на школьную тэматыку.
   Павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Антонаўна Каханоўская і дырэктар школы мастацтваў Жанна Алойзьевна Мажэйка. Імі былі ўручаны Ганаровыя граматы настаўнікам, навучэнцы якіх у гэтым годзе паступілі ў сярэдне-спецыяльныя установы. Са словамі пажадання выступілі маладыя спецыялісты, выпускнікі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў - гэта настаўнік па класе выяўленчага мастацтва Айвазоўскі Дзмітрый Сяргеевіч і настаўнік па класе харэаграфіі Бразоўская Дар'я Віктараўна. Для бацькоў і дзяцей са сцэны прагучалі музычныя нумары ў выкананні настаўнікаў Асмольскай Ірыны Витольдаўны, Чэрскай Таццяны Віктараўны, Юрэвіча Віталя Віктаравіча, а таксама выпускніцы Асмольскай Яны і навучэнца Ягеля Данііла.