Афіцыйны сайт

Той самы граф Чапскі

   5 кастрычніка ў рамках тыдня “Гонар нашай зямлі” сельская бібліятэка аг.Навасёлкі разам з аддзелам культуры і вольнага часу аг.Навасёлкі запрасілі да сябе у госці  вучняў 5 – 7 класаў  Навасёлкавскага ВПК на тэматычны вечар “Той самы граф Чапскі”. Бібліятэкар разам з чытачамі адправіліся ў завочную экскурсію пад назвай “Рэзідэнцыя Чапскіх у Навасёлках”, у ходзе якой адбылося знаёмства з гісторыяй рода Чапскіх.
   Напрыканцы мерапрыемства прысутным быў прапанаваны прагляд відэароліка “Літаратурная Ашмяншчына”.